На гэты раз асаблівы ўпор быў зроблены на ўборку лісця (толькі з горада яго вывезлі амаль 60 тон). На суботніку працавалі больш за 600 маладзечанцаў, было задзейнічана 39 адзінак транспарту. Кіпела работа ў шматлікіх скверах, напрыклад, ля абласнога тэатра лялек «Батлейка», магазіна «Яшма», ад вуліцы Віленскай да пуцеправода, ад Крынічнай да стэлы з выявай Божай Маці.
Працоўны дэсант быў арганізаваны і ў парку Перамогі. Прыбіралі землі агульнага карыстання па вуліцах Таміліна, Вольнай, Будаўнікоў, Віленскай, Чарняхоўскага, Янкі Купалы, Лібава-Роменскай. Чысцілі дваровыя тэрыторыі ў так званых спальных мікрараёнах. Наводзілі парадак у падвальных памяшканнях жылых дамоў. Выйшлі на суботнік і ў сельскіх населеных пунктах.