Новости Молодечно и Молодечненского района

Станция Молодечно отметила 145-летие

  • 2018-02-02 08:01:36
  • Вячаслаў Табулін

На свята да маладзечанцаў прыехалі з віншаваннямі і падарункамі калегі са сталіцы і з іншых гарадоў рэспублікі. У актавай зале былога Дома чыгуначнікаў, дзе праходзіла ўрачыстасць, гучалі прывітальныя словы ад кіраўніцтва апарата ўпраўлення і Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі. Ад імя раённага выканаўчага камітэта калектыў станцыі павіншаваў і ўручыў Ганаровыя граматы і падзякі лепшым работнікам намеснік старшыні райвыканкама Генадзій Актанаровіч.

Можна толькі ў думках уявіць, колькі вагонаў з народнагаспадарчымі грузамі было прынята і адпраўлена маладзечанскімі чыгуначнікамі за мінулы час. Нават калі прыблізна падлічыць, то гэта складзе сотні тысяч. А колькасць перавезеных пасажыраў — мільёны.

У клопатах і рабоце час ляціць хутка. Ветэраны чыгункі яшчэ не забылі, як пасля Вялікай Айчыннай вайны давялося аднаўляць поўнасцю разбураную гаспадарку. Працавалі днём і ноччу, у спякоту і сцюжу, каб хутчэй адкрыць рух паяздоў. Аб гісторыі, нялёгкіх буднях калектыву нагадаў прысутным дакументальны фільм. Кінастужку спецыяльна падрыхтавалі да свята супрацоўнікі тэлестудыі «Наш час». Гучнымі апладысментамі ўдзельнікі ўрачыстасці віталі ветэранаў станцыі, якія стаялі ля вытокаў сённяшніх поспехаў і сваім прыкладам натхнялі на вытворчыя поспехі моладзь.
Шмат робіцца і цяпер. Сучасныя тэхналогіі і абсталяванне стварылі ўмовы для больш эфектыўнай работы, далі штуршок новым дасягненням.

Асабліва значным у развіцці стаў мінулы, 2017 год. Вось толькі некаторыя факты. Летась, напрыклад, у будынку чыгуначнага вакзала быў устаноўлены інфармацыйна-даведачны тэрмінал, які дазваляе пасажырам за лічаныя секунды даведацца графік руху паяздоў, аўтатранспарту, кошт білета, віды паслуг, што аказваюць службы вакзала, і інш. У рамках рэалізацыі Дзяржаўнага праекта па электрыфікацыі ўчастка чыгункі Маладзечна – Гудагай – Маладзечна – Дзяржаўная граніца агульнаеўрапейскага транспартнага калідора №IX устаноўлена сістэма тэлевізійнага відэаназі-
рання. Вядуцца будаўніча-мантажныя работы па ўкараненні аўтаматызаванай сістэмы камерцыйнага агляду паяздоў і вагонаў. Адкрыты рух электрапаяздоў на ўчастку Маладзечна – Гудагай – Дзяржаўная граніца.

Як адзначалася на ўрачыстасці, калектыў станцыі ўпэўнена глядзіць у заўтрашні дзень, будуе планы на будучыню і з гонарам выконвае іх. Гэтаму садзейнічаюць высокая кваліфікацыя спецыялістаў розных службаў, іх адказнасць і дысцыпліна. Круглыя суткі яны нясуць працоўную вахту. Жыццё на станцыі не спыняецца ні на хвіліну. Таму ўсім, хто карыстаецца паслугамі чыгункі — дзелавым партнёрам, пасажырам, маладзечанцы гарантуюць хуткую дастаўку грузаў, бяспечны і камфортны рух да месца прызначэння.   

Фота: Вячаслаў ТАБУЛІН.