Новости Молодечно и Молодечненского района

Спаборніцтва сярод жывёлаводаў

  • 2021-02-08 06:49:09
  • Алег Бяганскі

Кіраўнік гаспадаркі паведаміла, што жывёлагадоўля ў Палачанах развіваецца. Па выніках мінулага года адзначаецца рост па надоях і прывагах у параўнанні з 2019-м.

Летась на аб’ектах жывёлагадоўлі былі ўведзены ў эксплуатацыю пяць прафілакторыяў для цялят. Цяпер маладыя жывёлы ўтрымліваюцца ў спецыяльных памяшканнях у аптымальных умовах. У выніку захаванасць пагалоўя грамадскага статка павялічылася.

— У гаспадарцы сярод жывёлаводаў праводзіцца спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў, — падкрэсліла Алена Халматава. — Адзначаюцца лепшыя работнікі па ўсіх спецыяльнасцях. Гэта павышае матывацыю спецыялістаў, стымулюе людзей працаваць яшчэ лепш.

Па выніках мінулага года пераможцамі спаборніцтва сярод жывёлаводаў у ААТ «Палачаны» сталі Тамара Казлова, Юлія Жураўлёва, Сяргей Жураўлёў, Ганна Кавецкая, Людміла Сільвановіч, Любоў Іванашка, Жанна Гурава, Наталля Горбач, Ядвіга Чобат, Аксана Чарняўская, Вольга Варанюк, Ніна Прыгодская, Наталля Ельяшэвіч.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.