Новости Молодечно и Молодечненского района

Соответствие стандартам -- мировая практика

  • 2017-10-16 08:43:00
  • Алег Бяганскі


Паслабленні не падмена адказнасці

— Лібералізацыя эканамічнай дзейнасці ў Беларусі закранула і сферу стандартызацыі, — гаворыць Аляксандр Віктаравіч. – Так, цяпер добраахвотнае пацвярджэнне адпаведнасці ўведзена для паслуг аўтасэрвіса, цырульняў, майстэрняў па рамонце мабільных тэлефонаў і розных бытавых прыбораў. У выніку прадпрымальнікам стала лягчэй весці бізнес. Пры гэтым многія суб’екты гаспадарання па-ранейшаму звяртаюцца ў органы Дзяржстандарту па адпаведныя дакументы.

У іх атрыманні ў першую чаргу зацікаўлены прадпрыемствы і арганізацыі, якія экспартуюць прадукцыю і паслугі або ўдзельнічаюць у тэндарах. Акрамя таго, пацвярджэнне адпаведнасці стандартам — сусветная тэндэнцыя. Гэта своеасаблівы знак якасці для прадпрымальніка, сведчанне яго гатоўнасці працаваць сумленна.

Не трэба забываць і пра інтарэсы спажыўцоў. Калі чалавек бачыць, што майстэрня добраахвотна пацвердзіла адпаведнасць на занятак пэўным відам дзейнасці, давер да яе будзе большым. У выніку спажывец атрымае якасную паслугу, а прадпрымальнік – канкурэнтныя перавагі.

Трэба веды? Навучым!

— Прадпрымальнікі павінны быць у курсе змен у айчынным і міжнародным заканадаўстве. Гэта тычыцца і тых, хто толькі адкрывае сваю справу. Таму спецыялісты Дзяржстандарту праводзяць кансультацыі, семінары, круглыя сталы, у час якіх тлумачаць бізнесменам патрабаванні тэхрэгламентаў, іншых дакументаў. Гэта трэба для цывілізаванага вядзення бізнесу і выканання закона аб правах спажыўцоў, — падкрэсліў субяседнік.

Аляксандр Віктаравіч дадаў, што і спецыялісты, якія сертыфікуюць тавары і паслугі, правяраюць вымяральныя прыборы, праводзяць іншыя даследаванні, таксама пастаянна вучацца, павышаюць сваю кваліфікацыю, праходзяць акрэдытацыю.

Рабі як усе

Аляксандр Колчын адзначыў, што на тэрыторыі Мытнага саюза ўступілі ў сілу і дзейнічаюць 36 тэхнічных рэгламентаў (усяго зацверджана 44). Цяпер распрацоўваюцца яшчэ некалькі нарматываў.
— Патрабаванні міжнародных арганізацый па стандартызацыі становяцца ўсё больш гнуткімі, — паведаміў дырэктар ЦСМС. – Найбольш запатрабаваная ў сусветнай практыцы такая форма пацвяр-
джэння адпаведнасці тэхрэгламентам, як дэклараванне. Аднак як і раней, вытворцам неабходна мець сертыфікаты для некаторых відаў прадукцыі, а таксама праводзіць выпрабаванні, напрыклад, на электрамагнітную сумяшчальнасць складаных электрычных прыбораў, машын, абсталявання.

Па словах Аляксандра Віктаравіча, цяпер на прадпрыемствах горада і раёна ўкараняецца сістэма менеджменту якасці СТБ ISO 9001-2015. Яна рэгулюе пытанні планавання, рызык і магчымасцей суб’екта гаспадарання, ацэнкі яго дзейнасці, работы з персаналам.

Стварыць «разумны горад»

Сусветны Дзень стандартызацыі сёлета праходзіць пад дэвізам «Стандарты спрыяюць стварэнню «разумных гарадоў».  
— Для таго, каб горад стаў па-сапраўднаму «разумным» (бяспечным і камфортным для пражывання), трэба арганізаваць узаемадзеянне складаных тэхнічных і сацыяльных сістэм. І тут на дапамогу «разумным» тэхналогіям прыходзіць стандартызацыя «зялёнага будаўніцтва». Дзякуючы прымяненню гэтых нарматываў у горадзе ўзводзяцца арыгінальныя архітэктурныя ансамблі, ствараюцца ўмовы для хуткага і бяспечнага перамяшчэння жыхароў па тэрыторыі. Павышаецца і ўзровень камфортнага пражывання людзей з абмежаванымі магчымасцямі, — зазначыў Аляксандр Віктаравіч.  

Цікава ведаць. Метады стандартызацыі прымяняюцца з даўніх часоў. Так, у старажытным Рыме падбор труб аднаго дыяметра пры пракладцы водаправодаў і акведукаў — элементы стандартызацыі. У эпоху Адраджэння ў Венецыі караблі будавалі з вырабленых у розных месцах стандартных вузлоў. У XVIII стагоддзі на французскім зброевым заводзе была выпушчана партыя з 50 крамянёвых замкоў для зброі, якія падыходзілі без падгонкі.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.