Новости Молодечно и Молодечненского района

СЕННЯ – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ НАФТАВАЙ, ГАЗАВАЙ І ПАЛІЎНАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ

  • 2024-09-01 07:34:36

Паважаныя работнікі і ветэраны нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці!


Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!
Паліўна-энергетычны комплекс стварае надзейную базу для паспяховага развіцця эканомікі раёна і краіны, з’яўляецца трывалай асновай сацыяльнай стабільнасці. Ад яго дзейнасці залежыць бесперабойнасць работы ўсіх галін народнай гаспадаркі і камфортнасць жыцця грамадзян.
Ваша складаная работа дапамагае зрабіць наш раён больш прыгожым. Вы дорыце людзям цяпло, камфорт, аказваеце паслугі, без якіх сёння не абысціся. Праца кожнага з вас патрабуе высокай кваліфікацыі і адказнасці і заслугоўвае ўсеагульнай павагі і ўдзячнасці.
Шчыра жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых дасягненняў і перспектыў.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў