Новости Молодечно и Молодечненского района

Руководитель областного профсоюза побывал на «Коммунальнике»

  • 2018-10-30 12:20:36
  • Ірына Рабушка

Сустрэча адбылася пры ўдзеле мясцовых улад і старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяны Яцухна.

Віктар Маліноўскі здавальняюча ацаніў арганізацыю рабочага працэсу і ўтрыманне аб’ектаў на прадпрыемстве. З цікавасцю азнаёміўся з гаспадаркай і магчымасцямі камунальнай службы. Адзначыў, што тут прымяняюцца сучасныя тэхналогіі, засяродзіў увагу на лініі сартавання бытавых адходаў.

— «Камунальнік» забяспечвае працоўнымі месцамі больш за тысячу чалавек, і гэта вельмі важна, — зазначыў старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

Таксама Віктар Маліноўскі пацікавіўся бытавымі ўмовамі для камунальнікаў, што, па яго меркаванні, вельмі важны аспект. Ён паглядзеў, як абсталяваны душавыя і пакоі прыёму
ежы.

Ва УП «Камунальнік» увогуле ўмеюць «удыхаць новае жыццё» ў старыя альбо незапатрабаваныя памяшканні. Напрыклад, гараж «перапрафіліравалі» ў сучасны клас па ахове працы, чым госць быў па-добраму здзіўлены. Цяпер тут праводзяцца інструктажы, тэарэтычныя заняткі па павышэнні ўзроўню прафесійных ведаў.

Віктар Маліноўскі сустрэўся з калектывам прадпрыемства. Найперш ён засяродзіў увагу на добраўпарадкаванні памятных і славутых месцаў, якіх нямала ў нашым раёне. Менавіта камунальныя службы дапамагаюць падтрымліваць іх у належным стане, першымі адгукаюцца на добрыя справы.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.