Па валавых дзённых надоях малака на Маладзечаншчыне лідзіруюць філіял Аграфірма «Лебедзева» РУП «Мінскэнерга», ААТ «Гарадзілава», СУП «Хажоваагра-2009», ААТ «Усход-Агра», ААТ «Палачаны».
Лідарамі па надоях на адну карову з’яўляюцца філіял Аграфірма «Лебедзева» РУП «Мінскэнерга», ААТ «Гарадзілава», ААТ «Палачаны», ААТ «Маладзечанскі райаграсэрвіс», ААТ «Селеўцы».
У параўнанні з мінулым годам валавы надой і надой на карову ў раёне выраслі. Павялічылася і рэалізацыя малака. Гаспадаркі Маладзечаншчыны амаль 70 працэнтаў малака здаюць на перапрацоўку гатункам «экстра».
У раёне актыўна працягваецца нарыхтоўка кармоў для грамадскага статка. Праводзяцца неабходныя заатэхнічныя і ветэрынарныя мерапрыемствы.
Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.