— Апошнім часам прадпрыемствы і арганізацыі не вельмі ахвотна пагаджаюцца часова працаўладкоўваць моладзь. Безумоўна, гэта дадатковая адказнасць. Упершыню пайшлі нам насустрач у райаграсэрвісе. У выніку да работы пры-
ступіў атрад з сямі хлопцаў, — гаворыць галоўны спецыяліст райкама БРСМ Аляксей Вараўка.
Дарэчы, калі Аляксей быў навучэнцам політэхнічнага каледжа, таксама летам працаваў у будатрадзе на ўзвядзенні фермы ў Лебедзеве. За заробленыя грошы ён купіў бацькам плед, а сабе – вучэбныя прыналежнасці.
Сёння ў моладзі свае мэты. Напрыклад, Аляксандр Кутуць зарабляе на мабільны тэлефон, як і яго цёзка Аляксандр Гаранін. Павел Будай збірае грошы на рамонт тэлефона і новы веласіпед. Яшчэ адзін юнак марыць зрабіць татуіроўку.
Самы малодшы будатрадавец — 15-гадовы Ягор Філістовіч. Яго працоўны дзень доўжыцца 4 гадзіны 36 мінут. Дарэчы, за два дні да заканчэння змены хлопцу споўніцца 16 гадоў, і ён будзе працаваць па агульным раскладзе для навучэнцаў: з 8.00 да 16.00 з гадзінным перапынкам на абед і 15-мінутнымі перапынкамі кожную гадзіну. Субота і ня-
дзеля ў будатрадаўцаў – выхадныя дні. У райаграсэрісе хлопцы займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторыі. Заробяць яны каля 120 рублёў.
Каардынуе маладзёжны атрад загадчык гаспадаркі ААТ «Маладзечанскі райаграсэрвіс» Расціслаў Янушкевіч. Ён таксама памятае сваё працоўнае юнацтва, калі летам быў памочнікам камбайнера ў тады яшчэ калгасе «Кастрычнік» (цяпер – ААТ «Гарадзілава). Пасля жніва купіў сабе матацыкл «Усход».
— Выдатна, калі ў моладзі ёсць жаданне працаваць і зарабляць свой рубель. Так юнакі і дзяўчаты вучацца цаніць бацькоўскую працу, становяцца больш беражлівымі да сямейных грошай. Мы, дарослыя, павінны ім дапамагчы ў гэтым, — зазначае Расціслаў Міхайлавіч.
Ірына РАБУШКА.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.