Новости Молодечно и Молодечненского района

Расквеціць горад прыгажосцю

  • 2017-03-27 09:31:48
  • Алег Бяганскі


— Работнікі зялёнага будаўніцтва занятыя ў любы сезон, — гаворыць Галіна Уладзіміраўна. — Зімой абразаюць дрэвы, рыхтуюць расаду, распрацоўваюць дызайн будучых кветкавых кампазіцый. Вясной, летам і восенню даглядаюць клумбы, газоны і кветнікі, праполваюць, падкормліваюць, паліваюць зялёныя насаджэнні, косяць траву. Камунальнікі робяць усё, каб жыхары і госці горада былі задаволеныя, каб вуліцы, двары і скверы выглядалі прыгожа і ўтульна, радавалі вока.

Субяседніца паведаміла, што ўсяго ў горадзе сёлета плануецца пасадзіць больш за 400 тысяч кветак. Плошча адных толькі клумбаў складзе каля 5,5 гектара. Першы этап азелянення Маладзечна завершыцца да Дня Перамогі, калі тэрыторыю вакол помнікаў, месцаў пахаванняў, стэл і абеліскаў упрыгожаць віёлы і турэцкія гваздзікі.

— Кветкавы дыван на гарадскіх вуліцах кожны год розны, — падкрэсліла Галіна Саўлідзі. – Мяняюцца віды раслін, фларыстычныя ўзоры, прымяняюцца новыя ландшафтныя рашэнні. Маладзечанцы і госці горада цэняць гэта і дзякуюць кветкаводам за іх работу. Дарэчы, у штаце прадпрыемства работнікаў зялёнага будаўніцтва 16 чалавек. Усе яны сапраўдныя прафесіяналы, якія ўмеюць ствараць прыгажосць і ўсе сілы аддаюць любімай справе.

Сярод лепшых начальнік зеленапаркавай гаспадаркі адзначыла Алену Капцюг і Валянціну Сянько. Жанчыны працуюць у зелянгасе больш за 20 гадоў. За гэты час яны падрыхтавалі нямала маладых спецыялістаў. Вопыт і веды ветэранаў працы дапамагаюць калектыву спраўляцца з усімі пастаўленымі задачамі. Работніцы неаднойчы адзначаліся дыпломамі і Ганаровымі граматамі. А Валянціна Міхайлаўна летась была ўзнагароджана медалём «За працоўныя заслугі».
Па выніках работы за мінулы год падзяку Мінскага абласнога выканаўчага камітэта за працоўныя дасягненні атрымала і Галіна Саўлідзі.

Фота: Аляксей ПЛАТКО, Вячаслаў ТАБУЛІН.