Аб’екты жыллёвага фонду, дарожнай гаспадаркі, інжынерна-транспартнай інфраструктуры, якія патрабуюць рамонту або якія трэба пабудаваць, унесены ў перспектыўны пералік.
.
Мы будзем наведваць аб’екты, якія знаходзяцца ў спісе, і «маніторыць», як ідуць там справы. Грамадзянам жа трэба ведаць: пасля завяршэння работы на адных аб’ектах пачынаецца добраўпарадкаванне або будаўніцтва наступных.
Нядаўна мы наведалі дом №21 па вуліцы Віленскай, дзе прадугледжваўся капітальны рамонт з элементамі мадэрнізацыі. Заказчыкам выступае УП «Камунальнік». Работы тут набліжаюцца да завяршэння. Значыць, у хуткім часе будаўнікі пачнуць працаваць на іншай пляцоўцы.
Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.