Працягваем маніторынг аб’ектаў, што ўнесены ў перспектыўны пералік па рамонце і добраўпарадкаванні жыллёвага фонду, двароў, інжынерна-транспартнай і дарожнай інфраструктуры горада і раёна.
На вуліцы Прытыцкага ў пераліку значыцца дом №8а. Планам прадугледжаны капітальны рамонт асобных канструкцыйных элементаў будынка. Мы пераканаліся, што работы набліжаюцца да завяршэння. Значыць, у хуткім часе надыдзе чарга абнаўлення іншага дома.
Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.