На плошчы перад Палачанскім сельскім Домам культуры
10.00 – прэзентацыя сельскагаспадарчых і фермерскіх падворкаў, пачнуць працаваць гандлёвыя рады, тэматычныя выставы:
- выстава-продаж вырабаў майстроў раённага цэнтра рамёстваў «Народныя таленты»;
- пляцоўка Маладзечанскага ГРАНС «Мы за бяспеку!»;
- выстава работ навучэнцаў устаноў адукацыі раёна «Мы святкуем «Дажынкі-2017»;
- фотазоны, дзіцячая гульнявая пляцоўка, літаратурны інфармацыйна-выставачны комплекс бібліятэк.
11.00-11.20 – святочнае шэсце працаўнікоў аграпрамысловага комплексу раёна «Гонар і шчодрасць зямлі маладзечанскай».
11.30-14.00 – урачыстае адкрыццё свята, цырымонія ўручэння прэмій пераможцам раённага спаборніцтва па ўборцы ўраджаю 2017 года, святочны канцэрт «Поспехі герояў ураджаю» на пляцоўцы перад Домам культуры;
14.30-16.30 – канцэртна-забаўляльная праграма ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёна «Святкуем «Дажынкі» разам»;
18.00 – святочная дыскатэка з удзелам творчых калектываў раёна.
На тэрыторыі ДУ «СДЮШАР №2 Маладзечанскага раёна» (коннаспартыўны комплекс):
14.00-16.00 – адкрытае першынство раёна па конным спорце;
14.00-18.00 – спаборніцтвы па дартсе, настольным тэнісе, гіравым спорце, спартландыя для дзяцей.