— Ліўневая каналізацыя ў Маладзечне чысціцца пастаянна, — паведаміў экскаватаршчык Васілій Чышэвіч. — Гэта трэба для таго, каб вада пасля вясенняй паводкі хутка сыходзіла за межы горада. Надышла чарга і гэтага ўчастка. Мая задача — ачысціць канал ад смецця, а само рэчышча паглыбіць.
Работнік дадаў, што выдалены грунт пэўны час будзе знаходзіцца на беразе, ён павінен абсохнуць. Калі вывозіць яго цяпер, можна забрудзіць дарогу. За адзін раз коўш падымае каля паўтоны грунту. У змену ачышчаецца даволі значны ўчастак.
Далей рухаемся па вуліцы Гусоўскага ў бок Велікасельскай. Работнікі ААТ «Спецбудмеханізацыя» будуюць пешаходную дарожку. Спачатку яны падрыхтоўваюць участак, потым ставяць бардзюры, паміж імі кладуць асфальт. Тут працуе спецыялізаваная тэхніка.
Маштаб работ уражвае. Да канца красавіка пабудавана каля 1,5 кіламетра пешаходнай дарожкі. Будаўніцтва працягнецца на ўсёй тэрыторыі мясцовага таварыства індывідуальных забудоўшчыкаў.
Фота: Алег БЯГАНСКІ.