На малюнку адлюстраваны адзіны нумар выкліку экстранных службаў 112, а таксама агняборцы, якія выконваюць свой прафесійны абавязак. Плошча графіці складае каля 50 квадратных метраў. Яго добра бачна за некалькі кварталаў. Гэта ўжо другі падобны малюнак у Маладзечне.
-- Месца для графіці выбрана невыпадкова, -- паведаміў намеснік начальніка Маладзечанскага ГРАНС Андрэй Рабец. -- Побач знаходзяцца гімназія-каледж мастацтваў і СШ №12. Да таго ж на вуліцы заўсёды інтэнсіўны рух. Такім чынам, малюнак бачыць многа людзей.
Па словах А. Рабеца, графіці папулярызуе прафесію пажарных-ратавальнікаў. Эскіз узгоднены з Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Згодна з рашэннем аблвыканкама, выявы на супрацьпажарную тэматыку павінны былі на працягу года з’явіцца ва ўсіх раённых цэнтрах Міншчыны.
Кампанія «Zadelo» рэалізавала на тэрыторыі Беларусі 56 праектаў (у тым ліку і графіці на доме па Вялікім Гасцінцы ў Маладзечне). Пры гэтым мастакі зрасходавалі 7 тысяч балонаў фарбы і распісалі 6,6 тысячы квадратных метраў сцен.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.