Новости Молодечно и Молодечненского района

Продукция «Забудовы» названа лучшим строительным продуктом года

  • 2017-10-02 05:56:20
  • Алег Бяганскі

— Гэты год вельмі ўдалы для «Забудовы», — гаворыць начальнік бюро маркетынгу і рэкламы таварыства Людміла Валюшка. – Акрамя вышэйзгаданых узнагарод, сёлета кампанія атрымала прэміі «Народная марка» і «Лепшы тавар года Беларусі». Радуе і тое, што вытворчасць прадукцыі пастаянна павялічваецца. Так, вялікія партыі будаўнічых матэрыялаў былі адгружаны спажыўцам і заказчыкам як у нашай краіне, так і ў Расіі. Прадпрыемства актыўна аднаўляе страчаныя раней эканамічныя сувязі.

Людміла Міхайлаўна нагадала, што цяпер «Забудова» знаходзіцца ў працэсе санацыi (фінансавага аздараўлення). Пры гэтым асноўная стаўка робіцца на аптымізацыю вытворчасці і выраб якаснай, канкурэнтаздольнай, запатрабаванай на рынку прадукцыі. Адзін з найбольш перспектыўных напрамкаў развіцця – нарошчванне выпуску блокаў з ячэістага бетону і чарапіцы. Залог поспеху – перадавыя тэхналогіі і сучаснае абсталяванне. Дзякуючы ім будаўнічыя матэрыялы, вырабленыя ў Чысці, цэняцца за экалагічнасць і высокія спажывецкія ўласцівасці.

— З пастаўленымі задачамі калектыў паспяхова спраўляецца. Людзі разумеюць: менавіта ад іх залежыць далейшы лёс таварыства. Таму і працуюць з поўнай аддачай. Работнікі самі адчуваюць пазітыўныя перамены. Многія з тых, хто праходзіў практыку на «Забудове», застаецца на прадпрыемстве. Асвойваць сакрэты прафесіі маладым спецыялістам дапамагаюць вопытныя работнікі. Працаваць тут заўсёды было прэстыжна, — падкрэсліла Людміла Валюшка.

Субяседніца ўпэўнена: зачын, які ствараецца на прадпрыемстве ў перыяд санацыі, дапаможа ўпэўнена працаваць у звычайным рэжыме. А атрыманыя ўзнагароды яшчэ больш умацуюць рэпутацыю кампаніі як надзейнага партнёра.

Даведка.
Рэспубліканскі конкурс «Лепшы будаўнічы прадукт» праводзіцца з 2004 года. Ініцыятарам мерапрыемства выступае Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.
Сёлета ў конкурсе прымалі ўдзел 57 суб’ектаў гаспадарання, каля 80 працэнтаў з якіх – вытворцы будаўнічых матэрыялаў і вырабаў. Прадпрыемствы будаўнічай галіны Мінскай вобласці падалі каля 40 працэнтаў заявак на ўдзел у конкурсе.

Фота: архіў ААТ «КІРУЮЧАЯ КАМПАНІЯ ХОЛДЫНГУ «ЗАБУДОВА».