— Індывідуальныя прадпрымальнікі абавязаны плацiць страхавыя ўзносы ў фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, — адзначыла начальнік Маладзечанскага раённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення фонду Марына Северына. – Налічваюцца ўзносы штомесяц з моманту дзяржаўнай рэгістрацыі да той даты, калі прадпрымальнік прыняў рашэнне аб ліквідацыі бізнесу. Прычым аб намеры закрыць справу неабходна загадзя афіцыйна паведаміць у рэгіструючыя органы.
Выступоўца нагадала, што ўзносы ў фонд для індывідуальных прадпрымальнікаў складаюць 35 працэнтаў ад устаноўленай і праіндэксаванай у адпаведнасці з заканадаўствам мінімальнай заработнай платы. Летась яны былі роўныя 92,75 рубля за месяц, або 1113 рублёў за год. Пералічэнні за справа-
здачны перыяд трэба зрабіць да 1 сакавіка. Калі індывідуальны прадпрымальнік наняў іншых работнікаў, пералiчэннi за iх неабходна рабiць штомесяц.
— Згодна з дзеючым заканадаўствам права на атрыманне працоўнай пенсіі па ўзросце мае той, хто плацiць узносы ў фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Гэта робіць i сам чалавек, i яго наймальнiк (работадаўца). Перыяд, калі ўплачваюцца ўзносы, называецца страхавым стажам. Сёлета для атрымання пенсіі ён складае 16,5 года. Ён будзе паступова павялічвацца і ў 2025-м складзе 20 гадоў.
Начальнік аддзела садзейнічання занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці i сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Варатынская зазначыла, што прадпрымальніцтва дазваляе павысіць сямейныя даходы, забяспечыць сваю будучыню, быць карысным для дзяржавы і грамадства. Пры гэтым ад чалавека патрабуецца мэтанакіраванасць, працавітасць, дакладны разлік.
Начальнік аддзела паведаміла, што для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці беспрацоўны, які стаіць на ўліку ў службе занятасці, можа атрымаць субсідыю.
Чытайце таксама: Субсидия -- как старт для бизнеса (как использовали субсидию трое молодечненцев)
Калі бізнес адкрываецца ў горадзе, яе памер складае 11 бюджэтаў пражытачнага мінімуму, у сельскай мясцовасці – 15. Летась 24 жыхары Маладзечаншчыны атрымалі субсідыi са сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва. Усяго ім было пералiчана 64,5 тысячы рублёў. Субсідзіраванне «стартапаў» будзе прадоўжана.