Новости Молодечно и Молодечненского района

Праект «Горад» дапаможа зрабіць Маладзечна больш прывабным. Стань удзельнікам!

  • 2017-01-21 06:41:45
  • Людміла Цар

Гэтыя пытанні абмяркоўваліся ў бібліятэцы  «Верасок» у час прэзентацыі праекта «Горад».

Распачаў прэзентацыю фільм «Горад» мінскага цэнтра культурнага менеджменту, які  пазнаёміў з прыкладамі ініцыятыў, рэалізаваных у Салігорску, Віцебску, Брэсце… Напрыклад, у аснову салігорскай «Сцяжынкі здароўя» пакладзены суботнікі ў прыгараднай лесапаласе. Добрая ініцыятыва не абмежавалася ўборкай тэрыторыі, вывазам смецця, а была дапоўнена актыўным адпачынкам на свежым паветры. Пасля работы адны слухалі выступленне творчых калектываў, іншыя прымалі ўдзел у гульнях і конкурсах.

Пасля прагляду фільма беларускі прадзюсар, рэжысёр і акцёр Аляксандр Яфрэмаў паведаміў аб тым, што запускаецца наступны этап праекта «Горад», і запрасіў да ўдзелу ў ім. Прапанаваная ідэя можа быць звязана з паляпшэннем стану гарадскога асяроддзя (ад пад’езда да парку), арганізацыяй вольнага часу людзей, аховай наваколля. Галоўнае, каб праект быў рэалістычны ў выкананні і карысны для горада.

Стаць яго ўдзельнікам можа любы жыхар Беларусі, старэйшы за 18 гадоў. Інфармацыя ёсць на сайце Gorodproject.by, у сродках масавай інфармацыі.

Па выніках конкурснага адбору 20 шчасліўчыкаў будуць запрошаны ў Мінск для праходжання курса навучання. Яны сустрэнуцца з экспертамі ў галіне рэалізацыі гарадскіх і культурных праграм, аднадумцамі, наведаюць цікавыя культурныя і крэатыўныя месцы сталіцы.

Этапы шоу ўключаюць у сябе не толькі навучанне і знаёмства з прафесіяналамі сваёй справы, але і барацьбу за галоўны прыз. Уладальніка Гран-пры чакае двухтыднёвая паездка ў Бразілію для азнаямлення з гарадскімі практыкамі для далейшага іх увасаблення ў жыццё.

Нярэдка людзі чакаюць, што нехта зробіць іх жыццё цікавым і разнастайным, і сядзяць склаўшы рукі. Разам можна здзейсніць ншмат больш, і ставіцца да зробленага трэба па-гаспадарску.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.