Найбольшыя плошчы траў (першы і другі ўкосы) скошаны ў ААТ «Усход-Агра», філіяле Аграфірма «Лебедзева», ААТ «Гарадзілава», КСУП «Відзеўшчына», ААТ «Палачаны».
Лідарамі па нарыхтоўцы травяністых кармоў на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы ў цэнтнерах кармавых адзінак з’яўляюцца ААТ «Гарадзілава», ААТ «Дубрава-2013», філіял Аграфірма «Лебедзева», ААТ «Хоўхлава», ААТ «Селеўцы».
Спецыялісты гаспадарак Маладзечаншчыны адказна ставяцца да зялёнага жніва. Вялікую ўвагу яны надаюць якасці кармоў.
Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.