Канстанцін Канстанцінавіч узначальвае прадпрыемства з 1991 года. Ён выхаваў не адно пакаленне маладых спецыялістаў. Немалая заслуга кіраўніка ў тым, што «Спецбудмеханізацыя» неаднаразова прызнавалася пераможцай у розных конкурсах, у тым ліку на лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь.
Дзякуючы арганізатарскім здольнасцям Канстанціна Манюка рэалізаваныя многія маштабныя праекты. Работнікі арганізацыі працавалі на такіх аб’ектах як дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь», гарналыжны цэнтр «Сілічы». Яны рыхтавалі наш горад да Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2011».
ААТ «Спецбудмеханізацыя» і яго кіраўнік унеслі значны ўклад у нарошчванне эканамічнага патэнцыялу Маладзечаншчыны, добраўпарадкаванне населеных пунктаў. Ім удзячныя і гараджане, і вяскоўцы.
Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО