Новости Молодечно и Молодечненского района

Пасяўная кампанія ў філіяле Аграфірма «Лебедзева» РУП «Мінскэнерга» набірае абароты

  • 2021-04-12 08:03:29
  • Алег Бяганскі

Яшчэ да пачатку масавай веснавой пасяўной кампаніі ў аграфірме быў праведзены сход калектыву, прысвечаны арганізацыі палявых работ. У поўнай гатоўнасці глебаапрацоўчая і пасяўная тэхніка. Цалкам была забяспечана патрэба ў насенні, мінеральных угнаеннях, сродках аховы раслін і гаруча-змазачных матэрыялах. Падрыхтавана глеба пад яравую сяўбу, праведзена падкормка сенажацей і пашаў, унесена арганіка.

У гаспадарцы бяруць пад увагу недахоп вільгаці ў глебе, моцны вецер, малую колькасць ападкаў, іншыя ўмовы надвор’я, якія высушваюць палі. Таму ў хлебаробаў на рахунку кожная хвіліна. Работы вядуцца бесперапынна, без выхадных з раніцы да позняга вечара. Нездарма кажуць: «Вясновы дзень год корміць».

Алег БЯГАНСКІ.
Фота: архіў ФІЛІЯЛА АГРАФІРМА «ЛЕБЕДЗЕВА» РУП «МІНСКЭНЕРГА».