— Прыемна, што мясцовыя жыхары, работнікі Дома культуры, школы, ААТ «Заскавічы», актыўна адгукнуліся на наша запрашэнне ўнесці сваю лепту ў навядзенне парадку на зямлі і так шчыра папрацавалі, як гэта ўмеюць ў Заскавічах. Дзякуй ім за неабыякавасць, за добры прыклад для жыхароў іншых населеных пунктаў, — зазначае старшыня Лебедзеўскага сельвыканкама Тамара Дудзіч.
Арганізавала работу дэпутат Лебедзеўскага сельскага Савета дэпутатаў Вераніка Міхалоўская. Многія далучыліся да суботніка сем’ямі. Напрыклад, Сяргей Бобрык працаваў з сынам Глебам, Наталля Зянько – з сынам Сяргеем, Марына Барэйша – з сынам Дзмітрыем і нявесткай Анастасіяй. Яўгеній Макарэвіч і Дзмітрый Барэйша прынеслі свае кустарэзы, а Юрый Зуй, Валерый Счастны – бензапілы. Старанна працавалі таксама Галіна Лескіч, Павел Івашка, Андрэй Дземеш, Дзмітрый Усціновіч, Алег Сушко, Алег Варанішча і іншыя.
У ходзе суботніка вяскоўцы сабралі і вывезлі смецце з дапамогай УП «Камунальнік» і ААТ «Заскавічы», падрэзалі кусты, пабялілі дрэвы ў скверы ля Дома культуры і на тэрыторыі ля стадыёна.
— Для сябе стараемся! У гэтым скверы будуць гуляць нашы дзеці, унукі. Прыемна бачыць, што навокал чысціня і парадак, важна, каб усе гэта цанілі і падтрымлівалі, — казалі дружныя ўдзельнікі суботніка, якіх калектыўная праца аб’яднала яшчэ больш.
Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.