Пад уражаннямі знаходжання ў Ракуцёўшчыне Максім Багдановіч напісаў творы, якія ўвайшлі ў яго адзіны прыжыццёвы зборнік «Вянок». Ён засведчыў, як многа для свайго народа можа зрабіць за кароткае жыццё патрыёт, адораны літаратурным талентам.
З 90-х гадоў мінулага стагоддзя збірае сяброў традыцыйнае свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета». Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурны музей Максіма Багдановіча і яго філіял у вёсцы Ракуцёўшчына, Маладзечанскі раённы выканаўчы камітэт.
Сёлета свята прыпала на 29 ліпеня. Распачалі мерапрыемства прывітальная імпрэза ля памятных камянёў і ўскладанне кветак.
Як заўсёды натхнёнымі былі сустрэчы з беларускімі творцамі -- літаратарамі, музыкантамі, мастакамі. Ішла гаворка пра жыццёвы і творчы лёс Максіма Багдановіча. Яму прысвячаліся вершы і песні.
Прыцягвалі ўвагу займальныя майстар-класы, гульні, забавы.
Шмат новага можна было адкрыць для сябе подчас экскурсій, праверыць сваю эрудыцыю, прыняўшы ўдзел у квэстах.
Парадавалі музычнымі падарункамі гасцей свята творчыя калектывы Маладзечанскага раёна.
Свята віравала, а на памяць прыходзілі мудрыя словы з верлібра класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча: «Нашто ж на зямлі сваркі і звадкі, боль і горыч, калі ўсе мы разам ляцім да зор?».
Тэкт і фота: Людміла ЦАР.