Новости Молодечно и Молодечненского района

Нашчадкі справы Скарыны

  • 2019-03-04 09:58:22
  • Алег Бяганскі

Аператар лічбавага друку 7-га разраду ААТ «Друкарня «Перамога» Алег Мамай быў адным з тых, што стаяў ля вытокаў лічбавага каляровага друку на прадпрыемстве.

— Паліграфічная прадукцыя была і застаецца запатрабаванай у спажыўцоў, — адзначыў Алег Аляксандравіч. – Заўсёды карыстаюцца попытам кнігі, календары, брашуры, іншыя вырабы. Калі яны прыгожыя і надрукаваныя якасна, людзі гэта абавязкова ацэняць. Вось чаму важна прытрымлівацца ў рабоце высокіх стандартаў.

Для гэтага на прадпрыемстве робіцца ўсё магчымае. Друкарня закупляе новае абсталяванне. Дзякуючы яму яшчэ больш павышаецца якасць вырабаў, павялічваецца аператыўнасць выканання заказаў, пашыраецца наменклатура прадукцыі.

Алег Мамай дадаў, што любіць сваю работу, на змену заўсёды ідзе з добрым настроем. У іншай сферы ён сябе нават не ўяўляе.