Новости Молодечно и Молодечненского района

На здании школы-интерната в Молодечно смонтировали солнечные батареи

  • 2017-06-02 11:12:10
  • Алег Бяганскі

— Ініцыятарам удзелу ў міжнародным праекце была экалагічная грамадская арганізацыя «Чыстая Уша», — адзначыў Б. Лапко. — Абсталяванне паставіла італьянская кампанія «Agrotecspa». Кошт падрыхтоўкі праектна-каштарыснай дакументацыі і мантажу склаў 44 мільёны недэнамінаваных рублёў. На паўднёвай сцяне будынка басейна школы-інтэрната ўстаноўлена 12 сонечных калектараў, кожны з якіх мае 30 награвальнікаў у форме труб. У сонечны дзень спецыяльная вадкасць, якая цыркулюе ў іх, награваецца прыкладна да 200 градусаў. Потым у цеплаабменніку энергія перадаецца сістэме водазабеспячэння ўстановы адукацыі.
Падтрымліваць неабходную тэмпературу дапамагае цеплавая помпа. Яна працуе па прынцыпе «халадзільнік наадварот» — забірае энергію ў навакольнага паветра і перадае яе ў цеплаабменнік. Гарачая вада назапашваецца ў трох баках па кубаметры кожны. Адтуль яна паступае ў басейн, а таксама падаецца ў краны.

Субяседнік падкрэсліў, што дзякуючы спалучэнню сонечных калектараў і цеплавой помпы вада ад альтэрнатыўных крыніц энергіі награваецца нават у пахмурнае надвор’е і не астывае па начах. Летам сістэма можа цалкам забяспечыць патрэбнасць школы-інтэрната ў цёплай вадзе. Яе падагрэў адбываецца таксама ў маі і верасні. У халодную пару года «зялёныя» энергагенератары адключаюць.

— У будучыні на сонечным калектары і цеплавой помпе плануецца ўстанавіць прыборы ўліку цеплавой энергіі. Тады з’явіцца магчымасць дакладна вызначыць, колькі тон умоўнага паліва эканоміць сістэма альтэрнатыўнага энергазабеспячэння. Што тычыцца іншых экалагічных праектаў, «КэмпіЭнерджы» рыхтуецца прыняць удзел у тэндары па ўстаноўцы ў цэнтральнай раённай бальніцы Навагрудка сарака сонечных калектараў і дзвюх цеплавых помпаў. Адпаведны міжнародны праект рэалізуе Еўрапейскі саюз. Вядзецца падрыхтоўка дакументацыі для мантажу альтэрнатыўных крыніц цеплазабеспячэння ў экасядзібе, што ўзводзіцца ля Беразінскага, — дадаў Барыс Лапко.

— Устаноўка сонечных цеплавых калектараў і каскада цеплавых помпаў, якія працуюць па прынцыпе паветра — вада – гэта рэнтабельны спосаб падагрэву вады для басейна і сістэмы гарачага водазабеспячэння Маладзечанскай санаторнай школы-інтэрната, а менавіта выкарыстанне бясплатнай сонечнай энергіі і энергіі,
атрыманай ад энергаэфектыўных установак. У школе-інтэрнаце, дзе дзеці знаходзяцца кругласутачна, заўсёды была праблема з забеспячэннем гарачай вадой у час прафілактычнага адключэння для апрасоўкі. Устаноўка сонечных цеплавых калектараў дазволіла паспяхова рашыць праблему. Вучні ў любы час могуць карыстацца душам або наведваць басейн, — расказаў дырэктар санаторнай школы-інтэрната Уладзімір Ляговіч.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.