Новости Молодечно и Молодечненского района

На «Белмастацкераміцы» асвоілі выпуск сувенірных сімвалаў надыходзячага года

  • 2020-12-22 11:51:05
  • Алег Бяганскі

Маркетолаг аддзела маркетынгу і збыту Данута Смольская расказала, што на прадпрыемстве выпускаецца некалькі мадэляў сувенірных бычкоў. Ёсць сярод іх бычкі-статуэткі, бычкі-падвескі, бычкі-скарбонкі, бычкі-званочкі. Усе мадэлі распрацаваныя ў беларускім народным стылі з улікам сучасных тэндэнцый. Сувеніры карыстаюцца ў пакупнікоў вялікім попытам. Яны прыносяць у дамы і кватэры цеплыню і ўтульнасць, ствараюць гармонію, настройваюць на пазітыў.

Гэтаму спрыяе сам матэрыял. Нездарма кажуць, што радашковіцкая кераміка выпраменьвае цяпло. І гэта не дзіўна. Яна ўвабрала ў сябе прыгажосць роднай зямлі, моц народнага духу і пяшчоту чалавечых рук, якія ствараюць цудоўныя вырабы. Прычым і мясцовыя сувеніры, і посуд адрозніваюцца вытанчанасцю, элегантнасцю, непаўторным дэкорам.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.