Новости Молодечно и Молодечненского района

Мы помнім, мы ўдзячныя. Віншаванні з Днём Перамогі - жыхарам Міншчыны, Маладзечанскага раёна

  • 2020-05-07 12:02:45
  • Отдел информации.

Паважаныя жыхары Міншчыны!

Ад усёй душы віншую вас з 75-годдзем Вялікай Перамогі!

У гісторыі нашага народа 9 мая 1945 года стала самай светлай і незабыўнай датай, сапраўды святам са слязамі на вачах.

Перамога над самым крывавым агрэсарам усіх часоў была здабытая ахвярным гераізмам нашых байцоў у агні бітваў, непасільнай працай у тыле, дзе кавалася ўсё неабходнае для фронту. Самыя цяжкія выпрабаванні абрынуліся на зямлю Беларусі, чые гарады і сёлы былі ператвораны ў руіны і попел.

Зверствы акупантаў не зламалі дух народа. На свяшчэнную барацьбу падняліся стары і малы. Беларускія патрыёты ваявалі на ўсіх франтах, у партызанскіх атрадах, падполлі.

Велізарны ўклад у разгром ворага ўнесла і наша родная Міншчына. За доблесць і мужнасць, праяўленыя ў бітвах Вялікай

Айчыннай, звыш 80 яе выхадцаў і жыхароў удастоены звання Героя Савецкага Саюза, тысячы ўзнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі.

На жаль, час не шкадуе нікога. Сёння ўсё менш жывых сведак і аўтараў вялікага подзвігу савецкага народа. Нізкі паклон вам, дарагія ветэраны!

Назаўсёды ў нашай памяці застануцца тыя, хто змог прайсці праз ваеннае ліхалецце, перад кім мы ў неаплатным даўгу. Вечная слава ўсім, хто аддаў жыццё за нашу волю, за шчасце будучых пакаленняў!

Наш абавязак – быць вартымі сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Няхай іх подзвіг заўсёды будзе для нас крыніцай гонару і натхняе на яркія здзяйсненні.

Са светлым святам вас, дарагія землякі! З Днём Перамогі!

Аляксандр ТУРЧЫН,
старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.
***
Дарагія ветэраны і ўсе жыхары Маладзечаншчыны!

Шчыра віншуем вас з дарагім сэрцу кожнага беларуса святам — 75-годдзем Вялікай Перамогі!

У гэтым свяце – гісторыя нашай краіны, гонар за Айчыну, Перамогу і наш беларускі народ, які праявіў самаадданасць і мужнасць у ваенны час. Штогод 9 Мая ў кожнай сям’і ўспа-
мінаюць бацькоў, дзядоў, прадзедаў, якія абаранілі нашу Радзіму ў самай страшнай і бесчалавечнай вайне. Ідзе час, змяняецца лад жыцця, на змену ветэранам прыходзяць новыя пакаленні. Але непахіснай застаецца памяць пра подзвіг франтавікоў, партызан і падпольшчыкаў, працаўнікоў тылу.

Аддаючы даніну памяці загінулым франтавікам, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, мы ўшаноўваем нашых жывых ветэранаў. Нізкі паклон ім і ўдзячнасць за бясцэнны ўклад у справу Вялікай Перамогі. Іх патрыятызм, працавітасць, вера ў заўтрашні дзень — прыклад для маладога пакалення.

Дарагія маладзечанцы! Жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпнага жыццёвага аптымізму, мірнага неба! Няхай радасць жыцця, любоў і надзея заўсёды будуць разам з вамі і вашымі блізкімі! Няхай душэўная цеплыня, клопат і ўвага родных людзей саграваюць ваша жыццё.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.
РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.
***
Паважаныя жыхары Маладзечаншчыны, дарагія ветэраны!

9 мая адзначаецца самае светлае і радаснае свята – Дзень Перамогі. Яно даўно ўвайшло ў наша жыццё як сімвал свабоды, гераізму, сяброўства і салідарнасці.

У гэты дзень мы асабліва, з хваляваннем, падзякай і прызнаннем успамінаем ратны і працоўны подзвіг старэйшых пакаленняў, ветэранаў і ўдзельнікаў самай працяглай і кровапралітнай вайны.

Сёння наша памяць звернута менавіта да тых, хто набліжаў гэту светлую дату Перамогі.
Немагчыма пераацаніць уклад і заслугі ў перамогу жыхароў Міншчыны, якія самааддана змагаліся супраць ненавіснага ворага і зведалі неймаверныя нягоды і цяжар вайны. Дзякуючы вашай гераічнасці і мужнасці, дарагія ветэраны, мы маем магчымасць мірна жыць, працаваць, выхоўваць дзяцей. І няхай яны ніколі не зведаюць жахаў вайны.

Нізкі паклон вам, адважныя франтавікі, партызаны і падпольшчыкі, мужныя працаўнікі тылу і тыя, хто аддаў сваё жыццё ў імя выратавання Радзімы! Шчырая вам падзяка ад нас — тых, хто жыве цяпер, і будучых пакаленняў.

Наша мірная праца сёння з’яўляецца годным працягам памяці тых гераічных дзён. З пачуццём гонару за вашы ратныя і працоўныя подзвігі цяперашнія пакаленні з гонарам нясуць выдатныя традыцыі мінулага. Намаганні працаўнікоў вобласці засяроджаныя на захаванні пазітыўных тэндэнцый у сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна, рашэнні пытанняў паляпшэння жыцця лю-
дзей. Мы з упэўненасцю глядзім у будучыню і робім усё магчымае ў імя міру і шчасця на зямлі.
Сардэчна віншую ўсіх са святам Вялікай Перамогі! Жадаю моцнага здароўя, мірнага неба, дабрабыту, аптымізму, цяпла і ўтульнасці ў вашых дамах і сем’ях.

Н.В. ЯКУБІЦКАЯ, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
***

Дарагія ветэраны! Шаноўныя маладзечанцы!
Шчыра віншуем вас з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне!

У гэтым вялікім свяце зліліся ў адно душэўны боль аб стратах і велізарная радасць Вялікай Перамогі.

На жаль, сёння засталося ўжо мала людзей, якім мы можам асабіста падзякаваць за гэты подзвіг. Але мы павінны зрабіць усё, каб цяперашняе і будучае маладыя пакаленні заўжды памяталі і паважалі гэты важны дзень і ўсё тое, што за ім стаіць.

Гэта Перамога — перамога дабра над злом, любові і патрыятызму над захопніцкімі інстынктамі. Няхай жа вечна жывуць ветэраны, няхай кожны малады чалавек ведае, якіх страт каштавала нам страшная вайна, і ніколі не здрадзіць ідэалам, што крывёю напісаны на нашай зямлі.

Выказваем душэўнае прызнанне і нізкі паклон ветэранам за мірнае неба. Вам, а таксама ўсім маладзечанцам жадаем здароўя, дабрабыту, даўгалецця. Міру і шчасця ўсім!

К.В. КАПУЦКАЯ, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Л.М. КАНАНОВІЧ, А.А. СЕМЯНЧУК, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
***

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Шаноўныя жыхары Маладзечаншчыны!
Сардэчна віншуем вас з 75-й гадавінай Вялікай Перамогі!

Усё далей у мінулае адыходзяць падзеі ваенных гадоў, на жаль, усё менш з году ў год сярод нас салдат Перамогі. Але гэта свята назаўсёды застанецца для ўсіх пакаленняў беларусаў самым дарагім, светлым і значным. У ім гонар за воінаў-вызваліцеляў, горыч цяжкіх страт, адказнасць за лёс сваёй Радзімы. Гэта дзень нашай памяці, смутку і радасці, сімвал гераічных здзяйсненняў, стойкасці і мужнасці народа. Павага заваёў Вялікай Перамогі аб’ядноўвае нас, робіць адказнымі за бяспеку і дабрабыт нашай краіны.

Дарагія ветэраны! Мы ў неаплатным даўгу перад вамі! Дзякуй вам за мір, перамогу, жыццё! Прыміце нашу шчырую любоў і бязмерную павагу. Будзьце як мага даўжэй з намі ў здароўі і радасці!

Паважаныя землякі! Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, міру, дабра, аптымізму, здзяйснення ўсіх планаў. Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць любоў, цяпло адносін і дабрабыт.

РАЁННЫ САВЕТ ВЕТЭРАНАЎ.
***

Паважаныя жыхары Маладзечанскага раёна! Дарагія ветэраны!

Напэўна, няма ў нашай краіне свята больш пранізлівага і кранальнага, чым 9 Мая – Дзень Перамогі. Гэта дзень памяці аб тых, хто адваяваў права наступным пакаленням на жыццё.
Прыклад франтавікоў і працаўнікоў тылу – аснова выхавання маладога пакалення ў духу патрыятызму і любові да Айчыны.

Быць нашчадкамі Вялікай Перамогі – гэта не толькі вялікі гонар, але і велізарная адказнасць.
Нізкі паклон вам, дарагія ветэраны, за мірнае неба над галавой, за тое, што выстаялі ў той страшнай вайне і адрадзілі параненую краіну. У гэты вялікі Дзень Перамогі жадаю ўсім нашым ветэранам моцнага здароўя, даўгалецця, увагі і любові блізкіх і родных людзей! Усім жыхарам раёна жадаю міру, дабра і дабрабыту.

Таццяна ЯЦУХНА, старшыня Маладзечанскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, што ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі.