У семінары прымалі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Генадзій Актанаровіч, намеснік начальніка аддзела працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці i сацыяльнай абароне райвыканкама Марына Корсак, начальнік Маладзечанскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Дзяніс Тамашоў.
У час мерапрыемства прагучала наступная статыстыка: сёлета за 11 месяцаў на тэрыторыі раёна зарэгістравана 12 выпадкаў вытворчага траўматызму з цяжкімі наступствамі (1 чалавек загінуў і 11 атрымалі траўмы). За аналагічны перыяд мінулага года зарэгістравана 5 няшчасных выпадкаў (адзін са смяротным зыходам, 4 чалавекі былі цяжка траўміраваныя). Найбольшы рост траўматызму адбыўся ў арганізацыях прыватнай формы ўласнасці.
Каб захаваць жыццё і здароўе работнікаў, спецыяльная мабільная група райвыканкама павялічыла колькасць абследаванняў прадпрыемстваў і арганізацый. За студзень-кастрычнік спецыялісты наведалі 91 суб’ект гаспадарання, у тым ліку 38 – прыватных. Усяго выяўлена звыш 1600 парушэнняў (770 – у прыватных).
— Маніторынг паказаў, што работадаўцам больш увагі трэба надаваць пытанням бяспекі на рабочых месцах, рэгулярна правяраць спраўнасць тэхнікі і абсталявання, стан будынкаў і збудаванняў, абавязкова праводзіць інструктажы па тэхніцы бяспекі, — адзначыла Марына Корсак. – Таксама неабходна рэгулярна правяраць веды па ахове працы ў кіраўнікоў і спецыялістаў, арганізаваць прахо-джанне работнікамі першасных і перыядычных медыцынскіх аглядаў, весці дакументацыю ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Марына Анатольеўна падкрэсліла, што з усімі грамадзянамі, прынятымі на работу па дагаворы-падрадзе, абавязкова трэба праводзіць уводны інструктаж на рабочым месцы па ахове працы, стажыроўку і праверку ведаў у камісіі аргані-зацыі. Пры гэтым неабходна запатрабаваць медыцынскую даведку аб стане здароўя або накіраваць на праходжанне
медыцынскага агляду.