Новости Молодечно и Молодечненского района

Маладзечанскі райаграсэрвіс актыўна рыхтуе тэхніку да палявога сезона

  • 2021-02-04 07:44:19
  • Алег Бяганскі

— У райаграсэрвісе працуюць высокакваліфікаваныя падрыхтаваныя спецыялісты, якім па сілах вырашэнне любых задач, — падкрэсліў Тадэвуш Мечыслававіч. – На высокім узроўні знаходзіцца і матэрыяльна-тэхнічная база таварыства. У выніку прадпрыемства можа абслугоўваць шырокую лінейку тэхнікі, якая прымяняецца ў сельскагаспадарчай вытворчасці.

У Маладзечне рамантуюцца рухавікі, гідраўлічная, электрычная і іншыя сістэмы трактароў, камбайнаў, іншых сродкаў механізацыі. Асвоены рамонт як айчыннай тэхнікі, так і вырабаў замежных вытворцаў. Пасля рамонту гарантыя даецца на год (пры умове, што тэхабслугоўванне вузлоў і агрэгатаў праводзяць спецыялісты прадпрыемства).

Кіраўнік падкрэсліў, што перад інжынернай службай пастаўлена задача прыступаць да рамонту спецыялізаванай тэхнікі адразу, як толькі заканчваецца патрэба ў яе выкарыстанні ў сельскагаспадарчым сезоне. Пасля завяршэння работ тэхніка ставіцца на захоўванне. Так, ужо цяпер цалкам прыведзены ў парадак буракаўборачны камбайн. Ён гатовы да выхаду ў поле.

— Каб зацікавіць гаспадаркі ў рамонце тэхнікі ў райаграсэрвісе, плануем праводзіць тэхнічнае абслугоўванне №1 пасля 125 мотагадзін абкаткі за свой кошт. У выйгрышы будуць і суб’екты гаспадарання, і раён. А якаснае абслугоўванне тэхнікі паспрыяе павышэнню сельскагаспадарчай вытворчасці, — зазначыў Тадэвуш Зарэцкі.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.