Сітуацыя прасвятлілася пасля афіцыйнага адказу, які атрымала рэдакцыя ад унітарнага прадпрыемства «Камунальнік» за подпісам дырэктара М. Наздрына-Платніцкага. У пісьме, у прыватнасці, паведамляецца, што УП «Камунальнік» заключыў дагавор арэнды памяшкання, размешчанага па Вялікім Гасцінцы, 77, з прыватным гандлёвым унітарным прадпрыемствам «Лазурит-Био» на тэрмін з 1.04. 2014 г. па 31.03. 2017 г. Аднак арандатар не выканаў дагаворныя абавязацельствы па аплаце камунальных паслуг і арэнднай платы. Эканамічным судом Мінскай вобласці было вынесена рашэнне аб скасаванні дагавора арэнды і вызваленні арандуемай плошчы.
Арандатар праігнараваў рашэнне суда і не вызваліў займаемую плошчу. Яшчэ больш, ён працягваў сваю гандлёвую дзейнасць. Унітарным прад-прыемствам «Камунальнік» былі прыняты пэўныя меры па ўрэгуляванні адносін паміж бакамі:
Камісія УП «Камунальнік» двойчы абмежавала доступ у памяшканне шляхам апячатвання ўваходных дзвярэй 2.06.2017 г. у прысутнасці ўчастковага інспектара РАУС А.С. Стрэж і 16.06.2017 г. у прысутнасці ўчастковага інспектара РАУС С.А. Амінава.
Накіравана пісьмо №1108 ад 20.06.2017 г. у Маладзечанскі райвыканкам аб выключэнні з гандлёвага рэестра Рэспублікі Беларусь гандлёвага аб’екта ПГУП «Лазурит-Био» па Вялікім Гасцінцы, 77.
Абавязацельствы па аплаце запазычанасці знаходзяцца ў выканаўчай вытворчасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. З мэтай недапушчэння незаконнага пранікнення арандатара ў памяшканне і вывазу апісанай маёмасці ўнітарнае прадпрыемства «Камунальнік» прыняло меры па блакіраванні дзвярэй.