Новости Молодечно и Молодечненского района

Ля вёскі Трапалава ўстановяць ветрагенератары

  • 2020-10-26 04:23:24
  • Алег Бяганскі

Праект рэалізуе таварыства з абмежаванай адказнасцю «ЭнергаВінд». Энергія, выпрацаваная з дапамогай ветру, будзе падавацца ў агульную энергасістэму краіны. Працаваць устаноўкі будуць аўтаномна.

Усяго ў раёне вызначаны дзве перспектыўныя пляцоўкі пад ветрапаркі. Знаходзяцца яны ў ваколіцах Трапалава і Аляхновіч. Там праведзены адпаведныя даследаванні. Вымяраліся хуткасць ветру і іншыя параметры. Таксама ўлічваўся рэльеф мясцовасці.

Трэба адзначыць, што асноўным плюсам усіх альтэрнатыўных крыніц энергіі з’яўляецца іх экалагічнасць. У час работы такіх станцый не адбываецца ніякіх шкодных выкідаў у атма-
сферу.

У Беларусі вызначана 1840 кропак, прыдатных для размяшчэння ветраэнергетычных установак. Цяпер у нашай краіне эксплуатуецца 108 ветраэнергагенератараў. Самы буйны айчынны ветрапарк знаходзіцца ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці. Складаецца ён з сямі «ветракоў».