Новости Молодечно и Молодечненского района

Лучшая ферма – в Слободке

  • 2018-09-13 12:27:28
  • Алег Бяганскі

Пераможцай прызнана МТФ у вёсцы Слабодка. Другое месца занялі дзве малочнатаварныя фермы — ля Мачыноўшчыны і Мыслевіч, трэцяе — таксама дзве — ля Хажова і Капачоў. У склад журы ўваходзілі прадстаўнікі райвыканкама, адміністрацыі гаспадаркі, прафсаюзныя актывісты.

Пры падвядзенні вынікаў конкурсу камісія ўлічвала чысціню і парадак на аб’ектах, дызайн і арыгінальнасць інтэр’ера, а таксама кампазіцыйныя формы. Вялікае значэнне меў і творчы складальнік. Калектывы падраздзяленняў выпякалі прысмакі па арыгінальных рэцэптах, чыталі вершы, рыхтавалі канцэртныя нумары.

Як адзначыла спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ПСУП «Хажоваагра-2009» Святлана Байкоўская, падобныя конкурсы ў гаспадарцы  праводзяцца рэгулярна. Яны дазваляюць палепшыць псіхалагічны клімат у калектывах, зблізіць людзей, зацікавіць іх ставіцца да даручанай справы яшчэ больш адказна.

Фота: архіў АДДЗЕЛА ІДЭАЛАГІЧНАЙ РАБОТЫ, КУЛЬТУРЫ І ПА СПРАВАХ МОЛАДЗІ РАЙВЫКАНКАМА.