Сімвалічныя статуэткі і памятныя сувеніры камандзірам дружын Віктару Грывіцкаму і Аляксандру Дарняку ўручыў старшыня райвыканкама Аляксандр Яхнавец. Ён падкрэсліў вялікае значэнне ўдзелу грамадскасці ў забеспячэнні парадку ў горадзе і сельскіх населеных пунктах. Падзякаваў дружыннікам за іх дапамогу супрацоўнікам міліцыі. Сумеснымі намаганнямі ўдаецца трымаць крымінагенную абстаноўку пад кантролем.
Галоўны інжынер прадпрыемства «Маладзечнамэбля» Віктар Грывіцкі расказаў, што сумяшчае асноўную работу з грамадскай. Дружына створана ў 2006 годзе і налічвае 26 чалавек. Кіраўніцтва прадпрыемства матэрыяльна заахвочвае дружыннікаў, кампенсуе адпрацаваны час па ахове грамадскага парадку. Дружына прымае ўдзел у прафілактычных мерапрыемствах, у час патрулявання вуліц горада яе ўдзельнікі некалькі разоў спынялі хуліганскія дзеянні. Найбольш актывістам падабаецца дзяжурыць на хакейных матчах у спартыўна-забаўляльным цэнтры.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.