Новости Молодечно и Молодечненского района

«Купальскі фэст»

  • 2023-07-07 04:48:15
  • Алег Бяганскі

Аматары беларускіх народных традыцый змаглі прыняць удзел у забаўляльнай гульнявой праграме для дзяцей і дарослых. Для маладзечанцаў і гасцей нашага горада былі арганізаваны вясёлыя гульні, народныя забавы, тэматычныя конкурсы. Кульмінацыяй мерапрыемства стала захапляльнае фаер-шоу і запальванне купальскага вогнішча.

Святочныя мерапрыемствы адбываліся на некалькіх лакацыях, працавалі дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі. Гледачы змаглі атрымаць асалоду ад дзіцячай канцэртна-забаўляльнай праграмы «Сонца зайграла на Івана Купала». У час дзіцячай забаўляльна-гульнявой праграмы «Летні кругаварот» ва ўсіх жадаючых была магчымасць праявіць сваю актыўнасць.

Казачную і магічную атмасферу на сцэне Летняга амфітэатра ствараў тэатралізаваны паказ з удзелам творчых калектываў Палаца культуры. Свята прайшло ў сямейным фармаце і пакінула ў гледачоў і ўдзельнікаў прыемнае ўражанне.

 

Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.