Новости Молодечно и Молодечненского района

Корманарыхтоўка ў разгары

  • 2021-06-07 07:59:48
  • Алег Бяганскі

Па даных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, лідзіруюць у нарыхтоўцы травяных кармоў для грамадскага статка філіял Аграфірма «Лебедзева» РУП «Мінск-энерга», ААТ «Палачаны», ААТ «Маладзечанскі райаграсэрвіс», СУП «ЯхімоўшчынаАгра», ААТ «Заскавічы». Гэтыя ж гаспадаркі маюць найлепшыя паказчыкі па закладцы сенажу.

У ДАДАТАК
Сёлета сельгаспрадпрыемствам Беларусі трэба нарыхтаваць 9710 тысяч тон кармавых адзінак травяных кармоў, што амаль на 400 тысяч больш, чым у 2020 годзе.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.