Новости Молодечно и Молодечненского района

Каля вёскі Гарадок садзілі лес (фота)

  • 2017-04-10 06:29:22
  • Алег Бяганскі

...У загадзя падрыхтаваныя барозны высаджваліся двухгадовыя саджанцы сасны і трохгадовыя бярозы. Гэтыя пароды добра ўжываюцца. Акрамя таго, бярозы служаць бар’ерам для агню ў пажаранебяспечны перыяд.   

Па інфармацыі вядучага інжынера па лесааднаўленні Маладзечанскага лясгаса Ірыны Калошыч, за тыдзень зялёнае покрыва раёна павялічылася больш чым на 20 гектараў. Яшчэ на 43-х лясныя культуры падсеялі. Работы ў асноўным вяліся на тэрыторыях Красненскага, Лебедзеўскага і Маладзечанскага лясніцтваў. Усяго высадзілі больш за 177 тысяч сеянцаў і саджанцаў.

***
Рэспубліканская акцыя па пасадцы лясных культур «Тыдзень лесу» праходзіла ў краіне з 1 па 8 красавіка.
 
Лясы ў Беларусі займаюць амаль 40 працэнтаў тэрыторыі, або 9,5 мільёна гектараў.

Лясістасць Маладзечаншчыны складае каля 30 працэнтаў. Сярэдняя плошча зялёных масіваў – 25-53 гектары. Сасновыя бары ў раёне займаюць каля 64 працэнтаў усіх лясоў, ельнікі – каля 20, бярозавыя гаі – 12, алешнікі – 3, дубравы – 1 працэнт.

Больш падрабязна – у “МГ” за сераду, 12.04.2017 г.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.