Новости Молодечно и Молодечненского района

Как утилизовать сложную бытовую технику в Молодечно

  • 2017-10-19 11:09:27
  • Людміла Цар


Як расказала начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела УП «Камунальнік» Таццяна ПАЛЯКОВІЧ, па заяўках жыхароў горада і раёна прадпрыемства арганізуе збор складанай бытавой тэхнікі, якая не выкарыстоўваецца, з выездам аўтатранспарту да заказчыка. Халадзільнікі, пральныя і пасудамыечныя машыны, газавыя і электрычныя пліты, пыласосы, швейныя машыны, камп’ютары, прынтары бясплатна перамесцяцца з вашага дома на перапрацоўку.

Па пытаннях збору старой тэхнікі, а таксама здачы другаснай сыравіны можна звяртацца па тэл. 73-19-16, 73-19-17, 8-029-111-05-87. Трэба мець на ўвазе, што акрамя эканамічнага эфекту ёсць і экалагічны: многія кампаненты тэхнікі з-за выкарыстання хімічных рэчываў могуць нанесці шкоду не толькі прыродзе, але і здароўю людзей.

Па кантэйнерах разыдзіся!

На тэрыторыі раёна ўстаноўлены і абслугоўваюцца 1118 кантэйнераў для асобнага збору другасных матэрыяльных рэсурсаў. У тым ліку ў 2015 годзе па дзяржаўнай праграме «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» набыта 400 ацынкаваных еўракантэйнераў.

Спецыяльныя ёмістасці знаходзяцца на тэрыторыі юрыдычных асоб, дашкольных і школьных устаноў, у садовых таварыствах і гаражных кааператывах. Кантэйнеры пазначаны надпісамі ці наклейкамі па відах адходаў. Для шкла — сінімі (бутэлькі, шклянкі, посуд, бітае шкло). Кантэйнеры з зялёнымі наклейкамі выкарыстоўваюцца для збору кардоннай і папяровай упакоўкі (каробак, пакетаў), а таксама часопісаў, газет, сшыткаў… У ёмістасці з жоўтымі наклейкамі трэба выкідваць пластыкавыя бутэлькі і прадметы, упакоўкі для прадуктаў, касметыку, бытавую хімію, плёнку. Другасная сыравіна з кантэйнераў не трапляе на звалку, дзе можа распадацца стагоддзямі. Пасля дадатковага сартавання яна адпраўляецца на заводы для вырабу новай прадукцыі. Напрыклад, перапрацоўка тоны папяровых адходаў можа захаваць 17 дарослых дрэў.

Здаць макулатуру, шкло ці поліэтылен і атрымаць за гэта грошы жыхары  могуць у прыёмных пунктах другаснай сыравіны. На тэрыторыі раёна на балансе «Камунальніка» працуюць 11 стацыянарных і 2 перасовачныя прыёмныя пункты. На палігоне цвёрдых камунальных адходаў, а таксама на тэрыторыі спецаўтагаспадаркі (вул. Велікасельская, 38) арганізаваны збор зношаных шын.

У адміністрацыйных будынках и магазінах — пункты прыёму выкарыстаных батарэек.

Где в Молодечно можно сдать люминисцентные ртутные лампы и батарейки

Фота: Аляксей ПЛАТКО.