Новости Молодечно и Молодечненского района

Кірмаш дарыў святочны настрой

  • 2017-12-19 11:13:50
  • Алег Бяганскі



У кірмашы ўдзельнічалі суб’екты гаспадарання і народныя майстры з Маладзечанскага, Вілейскага, Валожынскага, іншых раёнаў Беларусі. Чэргі ўтвараліся ля кожнай гандлёвай кропкі. Не стаў выключэннем і павільён народнага майстра з Віцебска Аляксея Арлова. Ён прапаноўваў розныя пано на дрэве з узорамі з самацветаў.

— Удзельнічаць у маладзечанскіх кірмашах стала для мяне звычайнай справай, — адзначыў майстар. – Мясцовыя жыхары цэняць мастацтва і маюць добры густ. Яны ахвотна, напрыклад, набываюць пано ручной работы з выявамі зімовага лесу. Такім чынам, казка прыроды надоўга пасяляецца ў іх доме.

Дзяліліся святочным настроем з наведвальнікамі кірмашу і іншыя прадаўцы.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.