— Пра несанкцыянаваную звалку паведаміў старшыня Цюрлёўскага сельвыканкама, — гаворыць галоўны спецыяліст інспекцыі Сяргей Танана. – Аператыўна выехалі на месца. Сярод смецця знайшлі шыльду кіёска, што належаў аднаму з прыватных прадпрымальнікаў нашага горада. Яна і дазволіла вызначыць былога гаспадара непатрэбнай
маёмасці. Прадпрымальніка выклікалі на размову.
Як аказалася, чалавек некалькі месяцаў таму спыніў свой бізнес. Дэманціраваць кіёск, вывезці маёмасць, прыбраць тэрыторыю і выраўнаваць пляцоўку ўзяўся непрацуючы маладзечанец. Бакі заключылі адпаведны дагавор. Дакумент быў прадстаўлены ў інспекцыю. Такім чынам, за парушэнне экалагічнага заканадаўства адказаў падрадчык работ. Маладзечанец патлумачыў, што пагрузіў смецце ў свой аўтамабіль. Частку грузу пакі-нуў на бацькоўскім падворку ў вёсцы Кале-дзіно. Астатняе вёз у Дамашы да цесця. Ехаў праз поле. Ля Вытрапаўшчыны дарога была моцна размытая дажджом. Аўтамабіль забуксаваў. Смецце давялося выгрузіць. Калі машына выехала з каляіны, мужчына вырашыў назад яго не грузіць.
Такі ўчынак каштаваў парушальніку 10 «базавых». Акрамя таго, вінаваты сам прыбраў несанкцыянаваную звалку.
— Жыхары Маладзечаншчыны, як і суб’екты гаспадарання, павінны правільна абыходзіцца з адходамі. Парушальнікаў абавязкова чакае пакаранне. Як бачыце, устанавіць вінаватых няцяжка, — падкрэсліў Сяргей Танана.