Новости Молодечно и Молодечненского района

Гарадскія аўтобусы ў Маладзечне патрабуюць замены

  • 2018-01-29 09:25:24
  • Алег Бяганскі


Адказ на публікацыю прыйшоў за подпісам дырэктара аўтапарка Уладзіслава Усцюшэнкі. У ім сказана, што кантроль за выкананнем графіка руху ўсіх аўтобусаў на маршрутах ажыццяўляецца ў рэальным часе з дапамогай сістэмы навігацыі «Азімут-2».

Як паказваюць вынікі вывучэння пасажырапатоку, жыхароў Залінейнага раёна абслугоўвае дастатковая колькасць аўтобусаў. Збоі ў графіку здараюцца выключна з-за зношанасці тэхнікі. Для аўтобусаў, якія абслугоўваюць гарадскія маршруты, яна складае 75 працэнтаў.

Цяпер на балансе аўтапарка 106 аўтобусаў, 11 з якіх падлягаюць спісанню, яшчэ некалькі патрабуюць дарагога рамонту. На маршруты штодня выязджаюць 72-78 адзінак тэхнікі.

Штогод патрабуецца 6-8 новых аўтобусаў. Пры гэтым у 2014 годзе за кошт бюджэту былі набыты толькі два. У наступныя гады аўтобусны парк прадпрыемства не папаўняўся.

Тэхнічная няспраўнасць якраз і стала прычынай зняцця аўтобуса №7а з маршруту, на што паскардзіўся В. Епімахаў.