Новости Молодечно и Молодечненского района

«Гандлёвы дом «Будпрадукт» перамог у намінацыі «Лепшая арганізацыя гандлю, сферы грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання і паслуг»

  • 2022-03-15 06:39:38
  • Алег Бяганскі

Кампанія «Будпрадукт» працуе ў сферы продажу аддзелачных і будаўнічых матэрыялаў. Практычна ў кожным магазіне прадстаўлены і прадуктовы павільён. А магазінаў такіх у нашым раёне некалькі. Адкрыты аб’екты гандлю і ў іншых раёнах Беларусі.

Пакупнікі адзначаюць, што ва ўсіх магазінах кампаніі пастаянна падтрымліваецца шырокі асартымент тавараў. А персанал дапамагае пакупнікам падабраць менавіта тое, што ім патрэбна. Так дасягаецца асноўная мэта гандлёвага дома — забяспечыць пакупнікоў усім неабходным па прымальных цэнах.

Алег БЯГАНСКІ.