Новости Молодечно и Молодечненского района

Фермы СУП «Хажоваагра-2009» рыхтуюць да зімова-стойлавага перыяду

  • 2021-10-06 08:46:30
  • Алег Бяганскі

— Сёлета ў гаспадарцы пабудавалі тры прафілакторыі для цялят ад нараджэння да двух месяцаў, — расказаў спецыяліст. – Узведзены таксама памяшканні для ўтрымання маладых жывёл ад двух месяцаў да паўгода і для сухастойных кароў. Фермы падрыхтаваныя да зімы. Палепшыліся ўмовы працы жывёлаводаў.

Аляксандр Купрыян упэўнены: зімова-стойлавы перыяд у гаспадарцы пройдзе паспяхова.

 Гавораць, што малако ў каровы на языку, таму ствараецца дастатковы запас кармоў. Вядзецца ўборка кукурузы на сілас, папаўняецца запас сенажу і харчовых канцэнтратаў. Якасць «зялёных кансерваў» на пастаянным кантролі. Не застаецца па-за ўвагай заатэхнічная і ветэрынарная работа. Таму зімова-стойлавы перыяд павінен быць праведзены паспяхова.

На МТФ «Слабодка» раздача кармоў механізаваная.

ДАВЕДКА

Грамадскі статак СУП «Хажоваагра-2009» складае каля 3300 галоў буйной рагатай жывёлы, больш за 1300 з іх – дойны статак. Гатункам «экстра» гаспадарка пастаўляе на перапрацоўку 65 працэнтаў малака (астатняе – вышэйшым).

Алег БЯГАНСКІ. Фота: Аляксей ПЛАТКО.