Новости Молодечно и Молодечненского района

Дома и улицы в Молодечно и сельсоветах должны быть обозначены

  • 2017-07-05 11:59:53
  • Алег Бяганскі

-- Абазначэнне дома -- абавязковае патрабаванне многіх службаў, -- адзначыў Уладзімір Васільевіч. – Яно неабходнае супрацоўнікам міліцыі, ратавальнікам, газавікам, работнікам станцыі хуткай дапамогі, паштальёнам... Ды і гасцям населеных пунктаў зручна, калі адрас можна знайсці хутка і без праблем. А яшчэ шыльды, на якіх пазначаны назвы вуліц, нумары дамоў і пад’ездаў, нашмат аблегчаць работу рэгістратараў у час пробнага і асноўнага перапісу насельніцтва. Як і пазначаныя нумары кватэр.

Субяседнік падкрэсліў, што ўстаноўка новых адрасных шыльдаў і аншлагаў, а таксама замена тых, якія прыйшлі ў нягоднасць, праводзіцца ў рамках падрыхтоўкі да перапісу. Адпаведныя прадпісанні накіроўваюцца ўладальнікам прыватных дамоў, жыллёва-будаўнічым кааператывам, арганізацыям, на балансе якіх знаходзяцца будынкі.  

Жыхарам прыватнага сектара для вырашэння пытання трэба звярнуцца ў ЖРЭУ, якое іх абслугоўвае. Там падкажуць, што рабіць у кожным канкрэтным выпадку. Напрыклад, калі ў аднапавярховым доме некалькі кватэр, хопіць адной шыльды з назвай вуліцы. Прычым яна павінна адпавядаць пэўным нормам. Вырабляюць шыльды рэкламныя агенцтвы і іншыя спецыялізаваныя арганізацыі. Упарадкаванне інфармацыйных знакаў павінна завершыцца да 25 ліпеня.

Чарговы перапіс насельніцтва Беларусі пройдзе з 4 па 30 кастрычніка 2019 года. Сёлета з 2 па 13 кастрычніка на тэрыторыі Маладзечанскага раёна адбудзецца пробны перапіс. Ён ахопіць каля чатырох тысяч жыхароў Лебедзеўскага сельсавета і каля 11 тысяч маладзечанцаў.