Новости Молодечно и Молодечненского района

І дарадчык, і настаўнік

  • 2018-03-07 05:46:11
  • Алег Бяганскі

Па выніках работы за мінулы год Васілій Жохавец быў прызнаны лепшым інжынерам па ахове працы. Яго партрэт будзе змешчаны на раённую Дошку гонару.

— Захаванне норм тэхнікі бяспекі непасрэдна ўплывае на эфектыўнасць вытворчасці, — гаворыць Васілій Антонавіч. – Для прадпрыемства выгадна не дапускаць няшчасных выпадкаў. Айчыннае заканадаўства вышэй за ўсё ставіць жыццё і здароўе людзей. З улікам гэтага ў нашай краіне распрацоўваюцца тэхналагічная дакументацыя і вытворчыя інструкцыі.

Субяседнік падкрэсліў, што забеспячэнне тэхнікі бяспекі патрабуе значнага фінансавання. Гэта і набыццё спецадзення і сродкаў аховы для работнікаў, паляпшэнне ўмоў працы, павышэнне культуры вытворчасці, пастаянная вучоба… Але выдаткі гэтыя можна разглядаць як інвестыцыі ў чалавечы патэнцыял. Яна абавязковыя і заўсёды акупляюцца.
— Мая мэта не пакараць работніка, а пераканаць яго выконваць правілы тэхнікі бяспекі. Галоўнае тут – індывідуальны падыход, — адзначыў Васілій Жохавец.

Васілій Антонавіч ведае ўсіх рабочых, плённа супрацоўнічае з адміністрацыяй і кіраўнікамі падраздзяленняў. Людзі яму давяраюць, адсюль і максімальны эфект у прафесійнай дзейнасці. Важна і тое, што спецыяліст заўсёды ў курсе ўсіх змен у адпаведнай галіне. Гэта і не дзіўна, бо таму, хто вучыць, самому трэба пастаянна павышаць кваліфікацыю.

Поўнасцю -- у "Маладзечанскай газеце" за сераду, 7.03.2018 г.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.