Абразалі дрэвы і ў раёне чыгуначнага вакзала. Пры гэтым выкарыстоўвалі спецыяльную тэхніку. Камунальнікі не толькі «прарэдзілі» кроны, але і прыбралі з дрэў гнёзды галак.
У перыяд гнездавання гэтыя птушкі сваім крыкам дакучалі прахожым, забруджвалі тэрыторыю.
Такім чынам, цяпер у скверы будзе больш светла, чыста і ціха.
Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.