Новости Молодечно и Молодечненского района

Чаго дабіваюцца прафсаюзы

  • 2018-04-16 12:59:39
  • Соб. инф.


Як адзначыў старшыня ФПБ Міхаіл Орда, сёлета Федэрацыя прафсаюзаў выступае ў якасці старшынства ў Нацыянальным савеце і ставіць на мэце дасягнуць да канца года выканання норм пагаднення.

– Нягледзячы на пэўныя складанасці ў эканоміцы, многія з прапісаных у пагадненні мерапрыемстваў ужо рэалізаваныя. Разам з тым шэраг палажэнняў пакуль не выконваецца. Гэта пытанні аплаты працы ў некаторых сферах, узровень пенсіённага забеспячэння, своечасовасць выплаты заработнай платы.
На пасяджэнні былі дэталёва абмеркаваныя пытанні прымянення кантрактнай формы найму. Да гэтага спецыялісты ФПБ прааналізавалі больш за 1 мільён 600 тысяч кантрактаў, заключаных у 2010 годзе, і каля 1 мільёна 800 тысяч працоўных пагадненняў за 2017 год.

– Вынікі маніторынгу засведчылі, што павялічваецца колькасць кантрактаў, якія заключаюцца на год. Так, летась больш за трэць кантрактаў былі заключаны на мінімальны тэрмін. На погляд Федэрацыі наймальнікі нярэдка выкарыстоўваюць практыку кароткатэрміновых кантрактаў для правядзення так званага схаванага скарачэння. Таму мы звярнуліся да Нацыянальнага савета з прапановай падтрымаць ініцыятыву прафсаюзаў і на заканадаўчым узроўні замацаваць абавязацельства прадаўжэння працоўных адносін з добрасумленным работнікам на максімальны тэрмін, – сказаў Міхаіл Орда.

Адпаведныя прапановы ФПБ унесла ў праект закона па змяненні Працоўнага кодэкса, разгляд якіх запланаваны на самы бліжэйшы час.

Па меркаванні сацыяльных партнёраў, патрабуе пашырэння практыка заключэння дагавораў добраахвотнага страхавання дадатковых пенсій – летась у параўнанні з папярэднім годам іх было аформлена ў 1,6 раза больш. Цяпер каля 180 тысяч грамадзян удзельнічаюць у такіх праграмах.
Прафсаюзы са свайго боку актыўна працуюць над уключэннем такіх дадатковых гарантый у калектыўныя дагаворы.

Максім ЦІХАН.