Новости Молодечно и Молодечненского района

Будаўнікоў павіншавалі з прафесійным святам

  • 2017-08-15 11:53:18
  • Алег Бяганскі

Мерапрыемства прайшло ў мінулую пятніцу  ў Палацы культуры. На ім прысутнічалі прадстаўнікі будаўнічых і праектных арганізацый, райвыканкама, дэпутацкага корпуса, галіновых прафсаюзаў, вытворцы будаўнічых матэрыялаў. Галоўнымі героямі свята былі перадавікі, якія ўнеслі найбольшы ўклад у пераўтварэнне горада і раёна.

— Заслуга будаўнікоў – новыя сучасныя жылыя дамы, школы, дзіцячыя сады, спартыўныя збудаванні, вытворчыя памяшканні, — адзначыла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Канановіч. – Будаўнікі ствараюць умовы для камфортнага жыцця, павышаюць эканамічную моц дзяржавы. Нездарма прафесія карыстаецца ў грамадстве заслужанай павагай. У далейшым роля будаўнічай галіны ў народнагаспадарчым комплексе будзе толькі расці.

Да прысутных звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Цар. Ён падзякаваў за нялёгкую працу, пажадаў аптымізму і новых дасягненняў.

Цёплыя словы ўдзячнасці прадстаўнікам стваральнай і высакароднай прафесіі выказалі старшыні раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Таццяна Яцухна, прафкама асацыяцыі «Маладзечнабуд» Ніна Шырко, раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Саланенка.  

Найбольш эмацыянальнай часткай мерапрыемства стала ўшанаванне лепшых работнікаў будаўнічай галіны Мала-
дзечаншчыны. Так, Ганаровую грамату Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь атрымалі мантажнік трубаправодаў ААТ «Спецбудмеханізацыя» Васілій Нюньчыкаў, вытворца работ ААТ «ПМК-212» Дзмітрый Страпко, намеснік дырэктара ААТ «Забудова-буд» Людміла Эгерт.

Падзяка міністэрства была ўручана інжынеру па наглядзе за будаўніцтвам ДП «УКБ Маладзечанскага раёна» Мікалаю Астравушку, муляру ААТ «ПМК-212» Уладзіміру Пупко, прарабу ААТ «Спецбудмеханізацыя» Аляксею Шэіну. Усяго было ўзнагароджана каля 40 чалавек.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.