Новости Молодечно и Молодечненского района

Бизнесмен Сергей Алейников о состоянии белорусской экономики и бизнеса

  • 2017-04-10 11:45:09
  • Алег Бяганскі


— Дэвіз асамблеі «Ад паразумення да ўзаемадзеяння» ў поўнай меры адлюстроўвае настрой у дзелавых колах рэспублікі, — гаворыць С. Алейнікаў. – У крызісны для эканомікі перыяд менавіта прыватны бізнес захоўвае найбольшую ўстойлівасць. Уладальнікі малых і сярэдніх прадпрыемстваў не баяцца рызыкаваць, дзейнічаюць рашуча, робяць усё, каб захаваць і нават пашырыць вытворчасць. У выніку доля падатковых паступленняў ад прыватных суб’ектаў гаспадарання застаецца стабільнай. Гэта прызнае і дзяржава, якая робіць стаўку на дзелавую ініцыятыву. Аднак не ўсе пытанні вырашаюцца хутка і ў поўным аб’ёме. Дзяржава ўжо слухае бізнес, але не заўсёды чуе яго.

Субяседнік падкрэсліў, што цяпер асноўная праблема беларускай эканомікі — нізкая пакупніцкая здольнасць насельніцтва. Людзі менш трацяць, адпаведна, змяншаюцца прыбыткі ў прадпрыемстваў гандлю. Церпіць сфера аказання паслуг. Гэта, у сваю чаргу, адбіваецца на вытворчасці. Як вынік – неплацяжы і рост запазычанасці суб’ектаў гаспадарання, розныя негатыўныя з’явы.



З іншага боку, спажыўцы мала трацяць, бо цэны на тавары і паслугі ў Беларусі высокія. А растуць яны таму, што ў многіх галінах народнай гаспадаркі практычна адсутнічае канкурэнцыя. Прадпрыемствы-манапалісты зацікаўлены ў захаванні прыбытку, таму дыктуюць у эканоміцы свае ўмовы. Так адбываецца, напрыклад, у сферах гандлю, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, электрасувязі.

— Манапалізацыя рынку некалькімі кампаніямі (у тым ліку дзяржаўнымі) не дазваляе сфарміравацца сярэдняму класу, — адзначыў Сяргей Анатольевіч. – Вось чаму ў нашай краіне мала тых жа сямейных прадпрыемстваў. А калі канкурэнцыя на ўнутраным рынку не развітая, увесь сектар эканомікі могуць паглынуць замежныя фірмы. Выправіць сітуацыю магло б стварэнне роўных умоў гаспадарання для прадпрыемстваў рознай формы ўласнасці. Адпаведныя меры павінна прыняць Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Выказаўся Сяргей Алейнікаў і наконт дэклараванай у рэспубліцы лібералізацыі эканамічнай дзейнасці. Па яго словах, колькасць праверак суб’ектаў гаспадарання кантралюючымі органамі сапраўды знізілася. Аднак у шмат разоў павялічы-
ліся штрафы. Прадпрымальнікаў караюць нават за нязначныя тэхнічныя парушэнні фінансавага заканадаўства. У некаторых выпадках нанесены дзяржаве ўрон і санкцыі за яго проста несувымерныя. Ёсць факт, калі пасля праверак прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнесу спынялі або прыпынялі сваю дзейнасць.

— Навошта рэзаць курыцу, якая нясе залатыя яйкі? — здзіўляецца дырэктар. – Як сведчыць сусветны вопыт, менавіта прыватны бізнес можа адыграць ролю лакаматыва ў развіцці эканомікі. Не трэба пазбаўляць сябе будучыні дзеля вузкаведамасных інтарэсаў.

Фота: Алег БЯГАНСКІ.