Замежны госць адзначыў, што рынак нерухомасці ў Венгрыі развіваецца высокімі тэмпамі, таму не хапае падрадчыкаў для ўзвядзення жылых дамоў.
— З 2008-га па 2014 год Венгрыя перажывала эканамічны крызіс, які закрануў, у тым ліку, і будаўнічую галіну, — паведаміў Рудольф Матушак. — Многія людзі перанеслі на будучыню вырашэнне жыллёвага пытання. Каб выправіць сітуацыю, банкі знізілі крэдыты на будаўніцтва з 10 да 4-5 працэнтаў гадавых. Пачалі дзейнічаць спецыяльныя сацыяльныя праграмы. Напрыклад, пад абавязацельства на працягу дзесяці гадоў нарадзіць траіх дзяцей маладыя сем’і сталі атрымліваць каля 70 тысяч еўра датацыі. У будаўнічую сферу пайшлі нацыянальныя інвестыцыі, а таксама капіталы з Еўрасаюза. Як вынік – попыт на рынку нерухомасці нашмат перавысіў прапановы.
Прадстаўнік асацыяцыі забудоўшчыкаў Будапешта падкрэсліў, што з-за адсутнасці падрадчыкаў цяпер «замарожаны» звыш 150 будаўнічых праектаў. У той жа час беларускія кампаніі маюць вопыт узвядзення аб’ектаў за мяжой і карыстаюцца ў заказчыкаў добрай рэпутацыяй. Прапановы Рудольфа Матушака ўдзельнікі сустрэчы цяпер падрабязна вывучаюць.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.