Новости Молодечно и Молодечненского района

«Беларускую кватэру» паказалі ў Кёльне

  • 2019-02-04 05:40:12
  • Алег Бяганскі



— У беларускім павільёне экспанавалі сваю прадукцыю дзесяць прадпрыемстваў, — гаворыць удзельнік мерапрыемства намеснік начальніка аддзела збыту таварыства Віктар Садоўскі. – Мэбля для кухні, гасцінай, спальні, гардэробнай і пярэдняга пакоя размяшчалася на плошчы 200 квадратных метраў.

Значную дапамогу ў арганізацыі айчыннай экспазіцыі аказалі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Германіі і генеральнае консульства нашай краіны ў Мюнхене.
Віктар Мечыслававіч падкрэсліў, што мэтамі ўдзелу ў выстаўцы былі знаёмства з тэндэнцыямі мэблевага рынку Еўрасаюза, рэклама прадукцыі «Маладзечнамэблі», наладжванне сувязей з замежнымі партнёрамі. Дарэчы, вопыт супрацоўніцтва з міжнароднымі кампаніямі ў маладзечанцаў багаты. Ёсць і адпаведныя напрацоўкі. Напрыклад, прадпрыемства плануе вырабляць мяккую мэблю для буйной гандлёва-вытворчай сеткі «ОТТО Group».

— Прадукцыя маладзечанскіх мэбельшчыкаў зацікавіла наведвальнікаў выстаўкі. Былі праведзены шматлікія перагаворы, створаны перадумовы падпісання выгадных кантрактаў. Патэнцыяльныя пакупнікі адзначалі экалагічнасць, дызайн і якасць прадукцыі таварыства. Задаволіў іх і кошт вырабаў, — зазначыў субяседнік.

Як паведаміў Віктар Садоўскі, «Маладзечнамэбля» рэгулярна паказвае сваю прадукцыю на профільных выстаўках у Беларусі і Расіі. Экспануюцца вырабы таксама ў Польшчы, Казахстане, іншых краінах.