Як расказала дырэктар аграфірмы Людміла Лымар, у гаспадарцы ёсць усе перадумовы сабраць добры ўраджай. Азімыя (яны складаюць большую частку збожжавага кліну) перазімавалі добра. У добрым стане і яравыя. Усе неабходныя агратэхнічныя мерапрыемствы праведзены своечасова і ў поўным аб’ёме. Стан тэхнікі, што задзейнічана на жніве, не выклікае нараканняў. Механізатары, вадзіцелі, іншыя спецыялісты забяспечаны ўсім неабходным.
Кіраўнік гаспадаркі дадала, што «лебедзеўцы» загадзя падрыхтаваліся і да наступных этапаў палявых работ. Створаны запас мінеральных угнаенняў пад азімую сяўбу, прыведзена ў гатоўнасць адпаведная тэхніка. Увогуле, сельскагаспадарчы канвеер у аграфірме працуе як адладжаны механізм.
— Цяпер галоўнае для хлебаробаў – своечасова выканаць дзяржзаказ па збожжы.
І з гэтай задачай мы абавязкова справімся, — падкрэсліла Людміла Лымар.Дадзены старт уборачнай.
Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.